23.02.2018 / 23:14

Выявілася, што самыя старажытныя наскальныя малюнкі зрабіў не чалавек разумны 13

Паўторнае даследаванне самых старажытных узораў наскальнага жывапісу з Іспаніі паказала, што яны былі намаляваны не краманьёнцамі, як лічылася раней, а неандэртальцамі прыкладна 65 тысяч гадоў назад. Гэта ў чарговы раз абвяргае міф пра тое, што першыя насельнікі Еўропы былі недастаткова развітымі для стварэння малюнкаў, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Science.

«Многія з маіх калегаў былі моцна здзіўленыя гэтым адкрыццем. Антраполагі раней лічылі наскальны жывапіс адной з тых рэчаў, якія раздзяляюць сучасных людзей і неандэртальцаў. Гэта адкрыццё прыкметна скарачае разрыў паміж намі і нашымі старажытнымі кузэнамі, але не ліквідуе яго», — пракаментаваў адкрыццё Жан-Жак Ублін, вядомы антраполаг з Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі ў Лейпцыгу.

Раней праблема дакладнага вызначэння ўзросту малюнкаў палягала ў тым, што ўзрост наскальнага жывапісу немагчыма вылічыць напрамую: старажытныя мастакі выкарыстоўвалі мінеральныя фарбы, якія не змяшчаюць у сабе арганікі і вугляроду, па якім звычайна ацэньваюць старажытнасць тых ці іншых артэфактаў. Таму вызначэнне ўзросту малюнка звычайна праводзілася ўскосным чынам, па ўзросце адкладаў на дне пячоры ці асаблівасцям у структуры прыладаў працы, знойдзеных непадалёк.

Шэсць гадоў таму навукоўцы знайшлі спосаб абыйсці гэтую перашкоду. Яны заўважылі, што на паверхні многіх малюнкаў узнікае тонкая плёнка з вапняку і іншых мінералаў, усярэдзіне якой змяшчаюцца невялікія колькасці атамаў урану, які паступова распадаецца і ператвараецца ў торый. Абодва гэтыя металы вымываюцца з плёнкі з рознай хуткасцю, што дазваляе вельмі дакладна вылічыць час яе фармавання, вымераўшы іх долі ў ніжніх і верхніх пластах вапняковых адкладанняў.

«Падобныя даты кажуць нам пра тое, што гэтыя малюнкі намаляваныя прыкладна за 20 тысяч гадоў да таго, як у Еўропе з'явіліся першыя людзі сучаснага тыпу. Таму мы можам з упэўненасцю казаць пра тое, што аўтарамі гэтых малюнкаў з'яўляюцца неандэртальцы», — тлумачыць адзін з даследчыкаў.

nn.by

5
Электробус / Адказаць
23.02.2018 / 23:49
Красный олень — белый олень.
4
Мальберт / Адказаць
24.02.2018 / 04:08
Посмотрев на многие примеры "современного искусства" - можно прийти к тому же самому выводу!
5
пв / Адказаць
24.02.2018 / 09:09
 точно никто не знает, как произошёл человек разумный
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру