Сярэдні заробак беларусаў у студзені склаў 859 рублёў, паведамляе Белстат. Гэта на 136,3 рубля менш, чым у снежні (у канцы года было 995,3 рубля).
У пераліку па сярэднеўзважаным курсе за студзень сярэдні заробак склаў 432 даляры (у снежні мінулага года — 495 даляраў, у лістападзе — 419 даляраў).
У лістападзе сярэдні заробак складаў 836,9 рубля, у кастрычніку — 841 рубель.