23.02.2018 / 19:33

Еўрасаюз працягнуў на год сімвалічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі 4

Як адзначаецца ў заяве Рады ЕС, абмежавальныя меры «ўключаюць эмбарга на зброю і сродкі, якія могуць выкарыстоўвацца для ўнутраных рэпрэсій». Акрамя таго, прадоўжаны і індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да чатырох чалавек, «уцягнутых ў справы аб знікненні двух апазіцыйных палітыкаў, бізнэсмена і журналіста пры нявысветленых абставінах у 1999 і 2000 гадах». Іх сродкі замарожаныя, ім забаронена прыязджаць у ЕС.

Рада таксама на аналагічны тэрмін пацвердзіла дзеянне выключэння, якое дазваляе экспарт у Беларусь абсталявання для біятлона.

0
маё меркаванне / Адказаць
23.02.2018 / 19:46
Што гэта за санкцыі, калі там ярмошынай і Ко няма? Лічу, што яна з шуневічам і вакульчыкам не маюць права наведваць дэмакратычня краіны!
1
Первый / Адказаць
23.02.2018 / 19:53
Пускай Сидорский запретит вводить санкции...
0
баба Маня / Адказаць
23.02.2018 / 21:01
І тут, стары Лукашэнка, дрэнная навіна.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру