23.02.2018 / 19:36

Нарвегія паўтарыла рэкорд па колькасці медалёў на адной Алімпіядзе 4

Пасля 14 спаборніцкіх дзён Гульняў-2018 у Пхёнчхане нарвежскія спартоўцы выйгралі 37 медалёў, паўтарыўшы рэкорд зборнай ЗША па колькасці ўзнагарод на адной Алімпіядзе

Нарвежскія біятланісты Ларс Хэльге Біркеланд, Тар'ё Бё, Ёханэс Тынес Бё і Эміль Хегле Свендсэн (злева направа), якія выйгралі срэбра ў эстафеце на Гульнях 2018 (Фота: Li Gang/ZUMAPRESS.com)

У пятніцу, 23 лютага, Нарвегія выйграла два медалі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Канькабежац Ховард Лорэнтцэн заваяваў срэбра на дыстанцыі 1000 метраў. Таксама другі вынік у эстафеце 4х7,5 км паказалі нарвежскія біятланісты Ларс Хэльге Біркеланд, Тар'ё Бё, Ёханэс Тынес Бё і Эміль Хегле Свендсэн.

Усяго нарвежскія спартоўцы выйгралі на Гульнях у Паўднёвай Карэі ўжо 37 медалёў (13 залатых, 14 сярэбраных і 10 бронзавых). Скандынавы паўтарылі рэкорд зборнай ЗША па колькасці ўзнагарод на адной Алімпіядзе, пастаўлены ў 2010 годзе ў Ванкуверы. Тады амерыканцы заваявалі 9 залатых, 15 сярэбраных і 13 бронзавых медалёў.

Па тры медалі на Гульнях 2018 заваявалі нарвежскі лыжнік Ёханэс Хесфлот Клэбо (тры золаты), лыжнік Марцін Ёнсруд Сундбю (два золаты і срэбра), лыжнік Сімен Хегстад Кругер (два золаты і срэбра), біятланіст Ёханэс Тынес Бё (золата і два срэбры), скакун з трампліна Роберт Ёхансан (золата і дзве бронзы) і біятланіст Эміль Хегле Свендсэн (два срэбры і бронза).

У Германіі пакуль на Алімпіядзе 26 медалёў (13+7+6), у Канады — 27 (10+8+9), ЗША — 21 (8+7+6).

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

0
Вінцэнт / Адказаць
23.02.2018 / 20:04
Малайцы нарвежцы! Тут мы бачым, як адносна невялікая краіна можа сапернічаць з гігантамі.
6
serg / Адказаць
23.02.2018 / 22:40
Россия лучше всех!!!
0
Nado druzhit / Адказаць
24.02.2018 / 00:12
Horosho strelyayut i morozov ne boyatsya....
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру