23.02.2018 / 19:44

Савет міністраў: Найгоршая сітуацыя на рынку працы — на Віцебшчыне 12

Савет міністраў вызначыў у краіне тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы. У Віцебскай вобласці іх 15 — больш, чым у іншых рэгіёнах.

Да праблемных у плане беспрацоўя месц адносяцца Віцебск, Наваполацк, а таксама 13 раёнаў: Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Міёрскі, Аршанскі, Полацкі, Пастаўскі, Сенненскі, Талачынскі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі.

Для параўнання: у Брэсцкай вобласці такіх тэрыторый 10, у Гомельскай - 6, у Гродзенскай - 4, у Мінскай - 7, у Магілёўскай - 6.

Пры аднясенні тэрыторыі да праблемнай, у прыватнасці, улічвалі ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя, колькасць беспрацоўных, якія шукаюць працу больш за год, прапорцыя колькасці прынятых работнікаў да колькасці звольненых.

0
Žvir / Адказаць
23.02.2018 / 20:27
Ja niekali siadzieū biez raboty amaļ hod. Nia daj Boh takoj biady. 
0
Хе-хе / Адказаць
23.02.2018 / 21:00
Это вброс инфо для обоснования крепостничества? Как бы чиновники ни бились,народец все рввно проблемный. Работать за деньги не хочет. Нужны жесткие меры. Или что стоит за этим жонглированием цифрами?
0
Transit / Адказаць
23.02.2018 / 21:39
А найгоршы савет мiнiстрау - у Беларусi!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру