23.02.2018 / 21:43

У рэйтынг The Global Outsourcing 100 ўвайшлі 6 кампаній з беларускага ПВТ 1

Міжнародная асацыяцыя прафесіяналаў аўтсорсінгу (IAOP) апублікавала свежы спіс вядучых пастаўшчыкоў паслуг аўтсорсінгу The Global Outsourcing 100 падчас канферэнцыі Outsourcing World Summit, якая праходзіць 18-21 лютага ў ЗША. У сотню лепшых увайшлі шэсць кампаній з беларускага ПВТ, паведамляюць «Камп'ютарныя весткі».

У прыватнасці, у топ-100 2018 года ўвайшлі кампаніі з ПВТ: Bell Integrator, EPAM Systems, IBA Group, Itransition, Ciklum і Artezio.

У рэйтынг The Global Outsourcing 100 кампаніі трапляюць на аснове шэрагу крытэраў. Сярод якіх: водгукі кліентаў, атрыманыя ўзнагароды і сертыфікаты, колькасць работнікаў, дынаміка росту, інавацыйнасць у прадастаўленні паслуг, наяўнасць праектаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Выніковы спіс лепшых IT-пастаўшчыкоў складаецца з 75 буйных гульцоў (катэгорыя Leader, гадавы даход ад $50 мільёнаў і/або ад 5 тысячы спецыялістаў) і 25 кампаній, якія актыўна развіваюцца (катэгорыя Rising Star).

0
Нехта / Адказаць
23.02.2018 / 22:21
"компании, представленные в ПВТ" и "компании из ПВТ" не одно и то же
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру