Вайскоўцы ЗША ў пятніцу, 23 лютага, прадставілі ў Таліне адну ўстаноўку зенітна-ракетнага комплексу (ЗРК) Patriot, паведамляе ERR.

Галоўная мэта дастаўкі ўстаноўкі ў Эстоніі — адпрацоўка супрацоўніцтва з ВПС Эстоніі. Па планах, Patriot таксама выкарыстоўваюць на парадзе Сіл абароны Эстоніі.

Устаноўка Patriot, якая прыбыла ў Эстонію, належыць дыслакаванаму ў Еўропе проціракетнаму камандаванню сухапутных войскаў і ўваходзіць у склад размешчанай у Еўропе супрацьракетнай сістэмы ЗША.

У залежнасці ад тыпу ракеты далёкасць дзеяння можа дасягаць 160 км, а вышыня 25 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0