23.02.2018 / 23:59

Жук адказвае Пастарнак аб прымусовай падпісцы на «Советскую Белоруссію»: Настаўнікам карысна чытаць дзяржаўную прэсу 51

Новы галоўны рэдактар «Советской Белорусіі» Дзмітрый Жук патлумачыў сваё стаўленне да прымусовай падпіскі. У эфіры «Клуба рэдактараў» на «Беларусь-1» ён адказаў на адкрыты ліст пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак, апублікаваны на сайце «Нашай Нівы».

«Паважаная Яўгенія Барысаўна. Па-першае, не трэба на ноч палохаць людзей. Я не ведаю ніводнага настаўніка, звольненага за падпіску — адмову альбо не адмову. Па-другое.

Як журналіст, чалавек і грамадзянін катэгарычна перакананы, што людзям, нанятым на працу дзяржавай, карысна чытаць дзяржаўную прэсу.

Тым больш настаўнікам — тым, хто павінен чытаць шмат і рознага. Як карыстацца, кожны для сябе вырашыць.

А тое, што дзяржава прасоўвае менавіта свае выданні, што ж тут дзіўнага. Гэта, па-мойму, нармальна.

І яшчэ, мне проста дзіўна: за апошнія паўтара года на старонках «Советской Белорусіі» выйшлі парадку 10 публікацый, якія расказвалі пра вашы кнігі, пра вашу пазіцыю па розных пытаннях. Што ў гэтым дрэннага, калі гэта прачытаюць настаўнікі?»

«Пчолы супраць мёду!» — засмяяўся былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Былы рэдактар «Советской Белорусіі» Павел Якубовіч падтрымаў Жука:

«Гэта стандартнае і даволі прымітыўнае абвінавачванне пра тое, што настаўнікам навязваюць. Настаўнікам выдзяляюцца сродкі для падпіскі на прэсу.

І паверце, калі настаўнік выпіша «Советскую Белоруссію», то гэта яго перавага. Ён можа выпісаць, напрыклад, «Настаўніцкую газету», а не выпісаць «Советскую Белоруссію». Таму настаўнік робіць выснову, што яму цікавей. Але на яго бедны заробак дзяржава ні ў якім разе не прэтэндуе».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, штодзённы наклад «Советской Белоруссіі» перавышае 400 тысяч асобнікаў.

БЮ

0
мас / Адказаць
24.02.2018 / 00:04
Жук ён і ёсць жук
0
Юзік / Адказаць
24.02.2018 / 00:05
"Як карыстацца, кожны для сябе вырашыць*....

На жаль, разбэсціўся народ, У большасці туалетнай паперай карыстаюцца. 

https://nn.by/?c=ar&i=205286
2
Алесь Марысевiч / Адказаць
24.02.2018 / 00:09
Малайца:))) Так трымаць! А што яму сказаць? Прауду?
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру