24.02.2018 / 09:27

Нарвежцы ўстанавілі рэкорд па колькасці медалёў на зімовых Алімпіядах 5

Нарвежскія спартоўцы ў суботу раніцай заваявалі 38-ы медаль на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Гэта — новы найлепшы вынік у гісторыі зімовых Алімпіяд.

Globallookpress.com

Рэкордную медаль Нарвегіі прынесла каманда па гарналыжным спорце. У камандных спаборніцтвах нарвежцы заваявалі бронзу, перамогшы ў матчы за трэцяе месца ў Францыю. Залатыя медалі ў гэтай дысцыпліне выйгралі швейцарскія гарналыжнікі, срэбра заваявалі аўстрыйцы.

Па стане на раніцу 24 лютага нарвежскія спартоўцы лідзіруюць у неафіцыйным агульнакамандным заліку з 38 медалямі: 13 залатых, 14 сярэбраных і 11 бронзавых. Папярэдні рэкорд належаў амерыканскай зборнай. На Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы спартсмены з ЗША заваявалі 37 медалёў.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

6
Žvir / Адказаць
24.02.2018 / 10:05
Rady za norhaū ! Malajcy, vy liepšyja va ūsim, nia toļki ū sporcie.
13
петявасяколя / Адказаць
24.02.2018 / 11:18
и все астматики...)))
7
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
24.02.2018 / 12:52
А рсфрцы устанавiлi рэкорд па ужыванню мельдонея
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру