Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у Мінску ў студзені знізіўся да 1 188,7 рубля. Такім чынам за месяц ён зменшыўся на 171,7 рубля (было 1 360,4).

Найменшы сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці — 723,9 рубля, не нашмат болей у Брэсцкай вобласці — 730,7 рубля.

У сярэднім па краіне заробак, згодна са звесткамі Белстата, складае 859 рублёй, падзенне з канца года склала 136 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0