24.02.2018 / 16:00

Мінтранс пракаментаваў змены ў закон аб «прыватных маршрутках» 32

Абноўлены закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» не пакіне без працы кіроўцаў прыватных маршрутных таксі. Галоўная яго мэта — гарантаваць
 бяспеку пасажыраў. Пра гэта заявіў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко.

«Калі сёння хтосьці жадае займацца рэгулярнымі перавозкамі, ён павінен гэта рабіць у адпаведнасці з законам. Калі хто-небудзь хоча займацца нерэгулярнымі перавозкамі, няма праблем, — займайцеся. Гэта, напрыклад, перавозкі аўтамабілямі-таксі. Сёння ў законе і ва ўсіх устаноўленых дзяржавай нарматывах праца прыватнага бізнэсу на перавозках вітаецца. Перавозкі пасажыраў строга рэгламентаваныя заканадаўствам, ад гэтага залежыць іх бяспека. Ёсць моманты фіскальнага характару, але Мінтранс звяртае асаблівую ўвагу менавіта на бяспеку пасажыраў», - сказаў Аляксандр Шышко.

Ён абвергнуў інфармацыю пра тое, што кіроўцы прыватных маршрутак у сувязі з прыняццем новых правілаў перавозак застануцца без працы.

«Яны проста павінны заключыць дамовы на рэгулярныя перавозкі на маршрутах, па якіх працуюць. У рэгулярных перавозчыкаў ёсць расклад руху, маршрут, у дамове адзначаны ўсе патрабаванні, якія неабходна выконваць, — растлумачыў намеснік міністра. — Чаму некаторыя з іх не хочуць заключаць дагавораў? Бо патрабаванні жорсткія, якія тычацца ў тым ліку рэжыму працы і адпачынку кіроўцы, хуткаснага рэжыму. Кіроўца павінен працаваць не больш за 11 гадзін у суткі з 12-гадзінным перапынкам на адпачынак. На жаль, на нерэгулярных перавозках дадзеная ўмова не выконваецца ў поўнай меры».

Прыватныя міжгароднія маршруткі абавяжуць адпраўляцца з вакзалаў, а кіроўцы супраць. Тлумачым, што адбываецца

20
Centurion / Адказаць
24.02.2018 / 16:23
І раней жа былі прыватныя маршрутачнікі, якія адпраўляліся з вакзалаў.
2
Вера / Адказаць
24.02.2018 / 16:30
Дзякуй за клопат пра нас. А што можаце сказаць пра гаратыю бяспекі, калі аўтапаркі возяць нас іржавымі і гнілымі ПАЗікамі па разбітай ушчэнт гравейцы?
1
Z / Адказаць
24.02.2018 / 16:39
Бабла вам мало? Нужно, чтобы расценки росли на ваши хотелки?! Сахар стоил 1,3 руб. Вмешались - 1,5 руб. Задолбали уже со своей гос. монополией.
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру