У Мінску у 2018 годзе плануецца ўвесці новыя віды праязных на наземныя віды транспарту. Пра гэта заявіў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў сёння ў час прамой тэлефоннай лініі, пішуць «Мінск-навіны»
Новыя праязныя будуць дзейнічаць на 30 і 60 хвілін. На працягу гэтага часу пасажыры змогуць здзяйсняць перасадкі, выкарыстоўваючы розныя віды наземнага транспарту.