Вольга Дамаскіна, Юрась Губарэвіч і Вітольд Ашурак, фота Арцёма Лява

Вольга Дамаскіна, Юрась Губарэвіч і Вітольд Ашурак, фота Арцёма Лява

Праекты «Жывая мова» Вольгі Дамаскінай і ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года Вітольда Ашурка, Валер Мінец і Сяргей Пантус і іншых асобаў сталі сёлета лаўрэатамі прэміі імя Віктара Сырыцы, паведамляе прэс-служба руху «За свабоду»

Віктар Сырыца — актывіст з Баранавічаў, чалец руху «За свабоду», ТБМ. Ён быў ініцыятарам шматлікіх мерапрыемстваў, канферэнцый, Мілавідскага фэстывалю. Пасля ягонай смерці рух у 2016 г. прыняў рашэнне заснаваць прэмію ў яго гонар.

«Сёння на слыху Мінск, але людзі ў малых мястэчках робяць важную справу, якая аб’ядноўвае дзясяткі людзей і гэта па маштабах тое ж, што і сотні ці тысячы ў Мінску», — падкрэсліў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч

«Задача прэміі — падтрымка добрых ініцыятываў, вартых ўвагі. У гэтым годзе ў выніку галасавання Рады руху «За свабоду» лаўрэатамі сталі арганізатары двух ініцыятываў — з Полацка Вольга Дамаскіна («Жывая мова») і з Лідчыны Вітольд Ашурак, Валер Мінец і Сяргей Пантус (ушанаванне памяці паўстанцаў 1863 года)», — сказаў Губарэвіч.

«Калі ствараўся праект «Жывая мова», мы не думалі пра нейкія ўзнагароды, рабілі яе для грамадства. І ўвесь год я хвалявалася, што нам не дазволяць, быў скептычны настрой. Але ўсё добра, людзям цікава, яны прыходзяць, чакаюць наступных сустрэчаў. Будзем працягваць працаваць, «Жывая мова» жыве і будзе жыць», — зазначыла Вольга Дамаскіна.

Паралельна з галасаваннем Рады у інтэрнэце праходзіла грамадскае галасаванне. Перамогу там атрымаў Ігар Случак з праектам «Справаводства па-беларуску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0