У Гайнаўцы на Падляшшы польскія нацыяналісты праводзяць традыцыйнае шэсце ў гонар польскіх антыкамуністычных падпольшчыкаў.
Сярод герояў акцыі зноў адказны за забойствы мірнага беларускага насельніцтва Беласточчыны Рамуальд «Райс» Буры. З пратэстам супраць гераізацыі забойцы беларусаў у Гайнаўку прыехалі сябры грамадcкага руху «Грамадзяне Рэспублікі Польшчы».
Шэсце ідзе цэнтральнай вуліцай Гайнаўкі. Удзельнікі крычаць лозунгі «Вялікая хрысціянская Польшча», «Нацыянальная Гайнаўка», «Слава і гонар героям», «Сьмерць ворагам Айчыны».