24.02.2018 / 22:14

У мінскім «Дана-моле» памерла дзяўчына дапоўнена сведчаннем відавочцы 30

Фота twitter.com/drolisa.

Увечары 24 лютага ў гандлёвым цэнтры Dana Mall памерла дзяўчына.

Яна ляжала каля аптэкі на першым паверсе, медыкі спрабавалі яе ўратаваць, ды не здолелі. Падрабязнасці пакуль невядомыя. 

Па дадзеных tut.by, дзяўчыне было 28 гадоў. Відавочцы распавялі пра тое, што на месца выязджалі работнікі хуткай дапамогі і міліцыя.

Па дадзеных АТН, дзяўчына ўпала і разбіла галаву. Абставіны смерці высвятляюцца.

Kyky.org піша, што загінулай было 20 гадоў і яна была цяжарнай. Праўда, гэтае сцвярджэнне базуецца толькі на словах аднаго з відавочцаў. Сведчанне адной з чытачак «Нашай Нівы» гэтаму супярэчыць:

«На жаль, я стала відавочцай трагедыі. Не ведаю, ці падала дзяўчына. Але яна спачатку сядзела ля туалетаў, а пасля ўжо на крэсле ля аптэкі, і казала, што яна не можа дыхаць. Яна не магла наогул нічога адказаць, толькі што не можа дыхаць. Фармацэўт з аптэкі бегала вакол яе. Яна і яшчэ адна жанчына спрабавалі прывесці яе ў прытомнасць, давалі нашатыр, мужчына быў побач, выклікаў хуткую, але яна адключылася, і пайшла пена з рота. Таму яе паклалі на падлогу на бок, падумалі, можа эпілепсія. Потым ёй дапамагала яшчэ адна жанчына, казала, што лекарка, рабілі ёй масаж сэрца і штучнае дыханне, потым у яе пайшла кроў з носа бурбалкамі. Наконт цяжарнасці я сумняюся, у яе спачатку не было жывата, ён, мне здаецца, раздзьмуўся, калі ёй масаж сэрца рабілі. Хуткая прыехала, пачалі яе рэанімаваць. Ёй зрабілі ўсё, што маглі для выратавання. Я, са свайго боку, не ведаю, чым яшчэ можна было дапамагчы, таксама бегала вакол і не ведала, што рабіць. Няхай зямля ёй будзе пухам, і даруй, калі не змаглі дапамагчы», — напісала чытачка «Нашай Нівы» ў каментарах.

У дыспетчарскай Dana Mall пацвердзілі факт здарэння, але падрабязнасці паведаміць не змаглі.

Dana Mall — гэта раскошны шматузроўневы гандлёвы цэнтр у Мінску. Ён месціцца каля Нацыянальнай бібліятэкі. Збудаваны сербскімі інвестарамі, ён размясціў модныя крамы, гіпермаркет, фуд-корт і забаўляльныя ўстановы.

Ілюстрацыйнае фота.

Сяргей Гезгала

11
Jorg / Адказаць
24.02.2018 / 22:32
Калі там быў астатняга разу, мяне ў вочы кінулась тое, што агароджа на этажах была не досыць высокая. І магчымасць перакуліцца сяредняга росту чалавеку існуе. 
9
Злыдень / Адказаць
24.02.2018 / 22:43
Надо во всех ТЦ стеклянные ограждения сделать высотой 2 метра
5
Scaner / Адказаць
24.02.2018 / 23:48
Калi там, не дай Бог, асвятленне прападзе, цi якая панiка, з-за гэтай дзiркi у цэнтры залы
можа пацярпець шмат народу.
А таксама ад дурацкiх хлiпкiх лесвiц на аднаго чалавека.
Вiдавочна пры прыемцы, МЧС закрыу вочы на усё гэта.
Цi яго вельмi папрасiлi...
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру