yle.fi

yle.fi

У лапландскім горадзе Кемі, дзе цяпер трымаецца мароз мінус 25, турыст з Малайзіі ў адной піжаме і тапачках з невядомай прычыны пакінуў цягнік, на якім ён ехаў з Раваніемі ў Хельсінкі.

Два мясцовыя жыхары заўважылі на пероне мужчыну, які спрабаваў адчыніць дзверы цягніка. Аднак дзверы былі ўжо заблакаваныя, і цягнік крануўся без пасажыра.

Адзін з мясцовых патэлефанаваў свайму сябру, які змог перакласці аповед малайца. Сям'я замежніка засталася ў вагоне, а ў восем раніцы яны ўсе разам павінны былі быць у фінскай сталіцы, каб адтуль працягнуць сваё падарожжа.

Прыехала паліцыя, яна была гатова размясціць гора-турыста ў камеры папярэдняга ўтрымання, абы той не змерз на марозе. Але ўжо кандуктары чыгуначнай кампаніі выклікалі для турыста таксі.

Таксі даставіла ў Оўлу, дзе быў наступны прыпынак цягніка. У выніку адпраўленне цягніка было затрымана ўсяго толькі на 20 хвілін.

Гэта ўжо другое чыгуначнае здарэнне ў Лапландыі з азіяцкімі турыстамі за кароткі тэрмін.

У пачатку гэтага тыдня сям'я, якая накіроўвалася ў Кемі, не разгледзела своечасова сваю станцыю і працягнула свой шлях у Раваніемі, дзе ў іх не было начлегу. Спагадлівы кандуктар, пачуўшы пра іх бяду, спыніў цягнік, які рухаўся ў адваротным кірунку, і перасадзіў у яго няшчасных турыстаў літаральна пасярод лясной глушы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?