25.02.2018 / 00:43

Ужо сёння пад ранак да мінус 19, у сераду можа быць мінус 26 7

Вясна ідзе: сёння ўранку сіноптыкі прагназуюць мароз да мінус 19 градусаў у цэнтры краіны і на поўначы, мінус 12 на паўночным захадзе, мінус 14 на паўднёвым усходзе. І гэта яшчэ не ўсё. У сераду ў цэнтры, у тым ліку ў Мінску, слупок тэрмометра можа апусціцца да мінус 26. Што цікава, найхаладней мае быць у цэнтры і на ўсходзе Беларусі, а не на Віцебшчыне, як звычайна бывае.

23 лютага ў Мінску 1500 мужчын на марозе ўзялі ўдзел у «Забегу сапраўдных мужчын». Умова ўдзелу была — голы торс. Фота: Алег Кіндар, Tut.by.

nn.by

0
Мулла Омар / Адказаць
25.02.2018 / 08:11
Люты ... зусiм люты.
0
вось мая мар та / Адказаць
25.02.2018 / 09:51
а ў мяне люты працягнецца і ў сакавіку - палячу туды, дзе горы.. дзякуючы прагрэсу ведзьмы цяпер сапраўды ўмеюць лётаць)
1
Юры / Адказаць
25.02.2018 / 10:40
О да!!!! Прагнозы Белгідрамэту.... Ці Нашай нівы?? На паўднёвым усходзе было -22. На паўднёвым заходзе -15. У цэнтры да -25.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру