25.02.2018 / 11:02

Нарвегі! 5-мільённая краіна з вялікім адрывам выйграла неафіцыйны медальны залік 55

37-гадовая Марыт Б'ёрген заваявала 5 медалёў у Пхёнчхане, aftenposten.no

Каманда Нарвегіі выйграла неафіцыйны камандны залік на Зімовых алімпійскіх гульнях, заваяваўшы 39 узнагародаў. У нарвежцаў 14 залатых, 14 срэбных і 11 бронзавых узнагародаў. 14-е золата сёння заваявала Марыт Б'ёрген ў лыжных гонках на 30 км.

14 залатых узнагарод — паўтарэнне рэкорду Канады ў 2010 годзе. Акрамя таго, Нарвегія паставіла рэкорд па агульнай колькасці медалёў — 39. Папярэдняе дасягненне (37 медалёў) было ўстаноўлена зборнай ЗША таксама ў 2010 годзе.

37-гадовая Марыт стала самай тытулаванай лыжніцай у гісторыі Алімпіяд, у яе восем залатых, чатыры сярэбраныя і тры бронзавыя ўзнагароды. У Пхёнчхане яна заваявала два залатыя, адзін срэбраны і два бронзавыя медалі.

У Германіі на Алімпіядзе 31 узнагарода (14+10+7), у Канады таксама 31 (11+8+12), у ЗША — 23 (9+8+6), у Нідэрландаў — 20 (8+6+6), у Швецыі — 14 (7+6+1).

Беларусь заваявала на Гульнях тры медалі: два залатыя (Ганна Гуськова ў фрыстайле) і ў эстафеце ў біятлоне (Алімбекава, Домрачава, Крыўко, Скардзіна), а таксама срэбра Дар'і Домрачавай у мас-старце.

У неафіцыйным камандным заліку гэта 15-е месца.

А 14-й пачалася ўрачыстая цырымонія закрыцця Зімовых гульняў. Наступная Алімпіяда пройдзе ў Пекіне.

62
Вася / Адказаць
25.02.2018 / 11:11
Нарвегiя прывезла на Алiмпiяду 600 дозау супраць астмы... Супадзенне? Не думаю!
4
Алексей / Адказаць
25.02.2018 / 11:17
У Норвегия есть на спорт деньги, а не 16,7! Млрд долларов долга. Надо жить по средствам.
57
Андрей / Адказаць
25.02.2018 / 11:20
Норвежские остматики рулят))))) видимо тот же состав и на параолимпиаду останется ☺
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру