25.02.2018 / 12:49

Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе хрысціянскія дэмакраты не зарэгістраваныя 15

Хрысціянскія дэмакраты спрабуюць зарэгістравацца ўжо 20-ы раз.

Кіраўніцтва Аргкамітэта па стварэнні Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) атрымала адказ з Міністэрства юстыцыі за подпісам намесніка міністра І.Тушынскага на сваю заяву аб рэгістрацыі БХД, пададзеную 22 студзеня 2018 года.

У адказе паведамляецца: у сувязі з тым, што Мінюсту патрэбныя дадатковыя дакументы для прыняцця рашэння, Міністэрства «прыпыняе дзяржаўную рэгістрацыю БХД на 1 месяц».

Прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі лічаць такія дзеянні незаконнымі. «Мінюст абавязаны выносіць сваё рашэнне, згодна закону, на працягу месяца пасля падачы дакументаў аб рэгістрацыі палітычнай партыі — а значыць, зараз. Ніякіх законных прычынаў, каб адкладваць або «прыпыняць» рэгістрацыю БХД няма», — лічаць яны. 

Беларускія хрысціянскія дэмакраты падавалі дакументы на рэгістрацыю партыі БХД ужо сёмы раз, агульная колькасць спробаў зарэгістраваць грамадскія, абласныя, маладзёвыя хрысціянска-дэмакратычныя аб’яднанні перавышае дваццаць. Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе хрысціянскія дэмакраты не маюць рэгістрацыі.

1
Ўдадзімір / Адказаць
25.02.2018 / 13:53
Улада баіцца ўсяго новага і нязведанага!Прывыкла трымаць народ ў несвядомасці. Так ім лягчэй кіраваць.Але канец блізка і ўсе стане на свае месцы!
16
0 / Адказаць
25.02.2018 / 13:54
А хрысціянскія дэмакраты - гэта партыя, або рэлігійная суполка?
2
Влад / Адказаць
25.02.2018 / 14:25
Христианские демократы это партия.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру