25.02.2018 / 17:28

У Брэсце напярэдадні экалагічнай акцыі пратэсту былі затрыманыя папулярныя блогеры Пятрухін і Кабанаў 6

Пра тое, што берасцеец Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з Бярозы былі затрыманыя ў пятніцу, 23 лютага, паведаміў у сацыяльных сетках жыхар Брэста Уладзімір Вялічкін.

Цяпер Пятрухін і Кабанаў знаходзяцца ў брэсцкім ІЧУ, суд адбудзецца ў панядзелак. 

У мінулы чацвер пракуратура Брэста выносіла папярэджанне Пятрухіну і Кабанаву за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах». Так, відаць, былі расцэненыя іх словы падчас анлайн-трансляцыі аб гатоўнасці выйсці на плошчу, калі пад Брэстам не спыніцца будаўніцтва акумулятарнага завода. Падобна, што затрыманне блогераў мела прэвентыўны характар.

Акцыя пратэсту ппрайшла ў нядзелю на плошчы Леніна ў Брэсце, у ёй узялі ўдзел каля ста чалавек. Але на плошчы ў гэты час праходзілі паказальныя выступленні МНС.

0
раз'Юшан / Адказаць
25.02.2018 / 18:30
Колькі можа працягвацца гэты бандытызм? Зусім баяцца другой думкі, адрознай ад уладнай. А ўлада будзе усе налева і направа распрадаваць народнае дабро...
0
Ян / Адказаць
25.02.2018 / 18:43
Предсказуемо
2
микола / Адказаць
25.02.2018 / 19:05
Строить  завод  по  китайским  рецептам - фактически  отравить  землю.  И  только  100  человек.  Когда   уроды  начнут  рождаться  тогда  поймут.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру