25.02.2018 / 21:01

Як Каця з Глыбокага лазіла на шост па падарункі ў шортах у люты мароз ФОТЫ 38

Часам падаецца, што глыбачане ходзяць на Масленіцу не дзеля бліноў і шашлыкоў пад гарэлачку, а, перадусім, паглядзець, як чарговы раз нейкая адважная глыбоцкая дзяўчына дастане з вышыні слупа торбу з падарункамі. Усё гэта заўсёды суправаджаецца гучнымі воклічамі і апладысментамі прысутных.

Сёння ж Кацярына Квяцінская прымала авацыі глыбачан! Яна распранулася да шортаў і майкі, і басанож — па ледзяным бервяне — дабралася да самага верху. Надвор’е хоць і сонечнае, але ўсё ж — не камфортнае: вятрыска сцюдзёны, ды — 16 градусаў ніжэй за нуль.

Кацярына Квяцінская працуе фізруком у дзіцячым садку №1 Глыбокага (мікрараён Беразвечча). Аднак адмыслова ўзлазіць на слуп не трэніравалася.

— Проста люблю рухацца! — кажа яна. — Першая спроба два гады таму была няўдалай, дайшла да самага верху і толькі памацала торбу, але зняць не здолела. Паставіла сабе за мэту — здзейсніць сваю мару. Сёння атрымалася!

На свята Кацярына прыйшла з двума дзеткамі і мужам.

Уладзімір Скрабатун, Глыбокае

9
Бел. / Адказаць
25.02.2018 / 21:14
Круць!) хабы гчэ дзетки на беларускай мове размауляли!.)
15
ales' / Адказаць
25.02.2018 / 21:51
А калі б шыю зламала? Што гэта за дзікунства, дзе меры бяспекі? Чаму тут можна усім жадаючым , і хворым і дурным, га? У Расеі мужык не так даўно грымнуўся галавой уніз, вынік зраазумелы.
8
Зямляк / Адказаць
25.02.2018 / 22:53
Не апрауданая рызыка. Маючы дзетак i так рызыкаваць, для спартоунага iнтарэсу , не трэба , Каця, больш нiколi , беражыце сябе .
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру