Грамадства5656

Што будзе з міжгароднімі маршруткамі? Дабрацца з Полацка ў Мінск цяпер складана

26 лютага ўступілі ў сілы новыя нормы закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», датычныя міжнагародніх маршрутных таксі. Цяпер кіроўцы мусяць заключаць дамовы з дзяржаўным аператарам і з вакзаламі. Пакуль уласнікі прыватных бізнэсаў не ведаюць, як ім працягваць працу.

Чытайце: Прыватныя міжгароднія маршруткі абавяжуць адпраўляцца з вакзалаў, а кіроўцы супраць. Тлумачым, што адбываецца

Чытайце: Мінтранс пракаментаваў змены ў закон аб «прыватных маршрутках»

Каб не патрапіць на санкцыі, некаторыя кампаніі адмянілі рэйсы. Напрыклад, абедзве буйныя кампаніі, якія вазілі пасажыраў паміж Полацкам/Наваполацкам і Мінскам, — «Полацкі экспрэс» і «Заходняя губернія» — прыпынілі сваю дзейнасць.

Гэта агулам каля 100 рэйсаў за дзень. Выехаць з Полацка можна было кожную гадзіну ці нават часцей з 5:00 да 19:00. З Мінска маршруткі выязжалі з 7:00 да 21:00. Кошт праезду ў іх складаў 7 рублёў у адзін бок.

У выніку пасажыры фактычна засталіся без альтэрнатывы.

Паводле дадзеных партала ticketbus.by, у буднія дні з Полацка ў Мінск ідуць толькі два рэйсы — у 9:10 і 14:10. У адваротны бок — у 08:00 і 16:30. На некаторыя з іх усе квіткі ўжо раскупленыя.

Чыгунка таксама не надта дапамагае — з Полацка ў сталіцу ідуць два марудныя начныя цягнікі і адна хуткасная бізнэс-электрычка з выездам у 6:19. На панядзелак усе квіткі на яе прададзеныя, на аўторак засталіся 3 свабодныя месцы.

У адваротны бок бізнэс-электрычка ідзе ўвечары. На панядзелак засталося адно свабоднае месца.

Зрэшты, з іншымі накірункамі падобная сітуацыя пакуль не склалася. Большасць перавозчыкаў вырашыла працягваць рэйсы, спадзяючыся не патрапіць на пакаранне.

Тым часам кіроўцы і пасажыры стваралі петыцыю з просьбай захаваць ранейшы парадак дзейнасці маршрутак. Пад ёй падпісаліся 2760 чалавек.

Каментары56

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

У якіх гарадах Беларусі будуюць найбольш жытла? Розніца паміж усходам і захадам уражвае10

Падчас начной атакі Украіна страціла F-16

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

Абвінавачанне ў падпалах дамоў, звязаных з прэм'ерам Брытаніі, выстаўлена 21-гадоваму ўкраінцу

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2025»

Крамлёўская метадычка ўжо настройвае прапагандыстаў, як трэба пісаць пра правал перамоў у Стамбуле4

На рынку ў Гомелі з'явілася чарэшня. Пачым?

Крэацін — новая мода. Ці варта вам яго прымаць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць