26.02.2018 / 06:40

Мікалай Казека: Была вельмі добрая прапанова перад Сочы ўзначаліць расійскую каманду 5

noc.by

Галоўны трэнер беларускай каманды фрыстайлістаў Мікалай Казека распавёў, што перад Алімпіядай-2014 у Сочы адмовіўся за добрыя грошы трэніраваць расійскую зборную.

«Была добрая вельмі прапанова перад Алімпіядай у Сочы ўзначаліць расійскую каманду. Але я адмовіў. У мяне мая родная каманда, якую я ствараў з нуля, від спорту, які пачаў фармаваць таксама з нуля. Ведаеце, як дзіця. Яно роднае і яно сваё, — сказаў Казека ў эфіры праграмы «Галоўны эфір» на «Беларусь 1».

У Сочы беларускія фрыстайлісты заваявалі два залатыя медалі, у Пхёнчхане — адзін залаты.

1
маруська / Адказаць
26.02.2018 / 08:15
Малайчына. Вялікая пашана тым, хто ня гледзячы на грошы і замануху, не кінуў сваю краіну.
21
32 / Адказаць
26.02.2018 / 08:31
Сейчас уже можно говорить всё что угодно, почему не сразу? Повысьте мне зп, называется, а то уйду
9
Павал / Адказаць
26.02.2018 / 10:25
Мабыць меней прапанавалi ды адказнасць больш
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру