Былы рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч звярнуў увагу, што дзяржава выдзяляе настаўнікам дадатковыя сродкі на друкаваную прадукцыю.

«Настаўнікам выдзяляюцца сродкі для падпіскі на прэсу. І паверце, калі настаўнік выпіша «Советскую Белоруссію», то гэта яго перавага. … Але на яго бедны заробак дзяржава ні ў якім разе не прэтэндуе», — сказаў Павел Якубовіч.

Паводле заканадаўства, работнікі адукацыі атрымліваюць штомесячную кампенсацыю выдаткаў «на набыццё навучальнай і метадычнай літаратуры». Гэта 15% ад тарыфнай стаўкі першага разраду, што цяпер складае 4,95 рубля.

Ці лічыцца «Советская Белоруссія» навучальнай і метадычнай літаратурай — пытанне без адказу. Але ці хапае настаўнікам тых сродкаў, што выдзяляюцца дзяржавай?

«На картку спачатку прыходзіць заробак, а пасля, у той жа дзень ці на наступны, асобна гэтыя 4,95 рубля. Гэта — на ўсю літаратуру, якая можа спатрэбіцца. Прыкладна столькі каштуе адна метадычная кніжка, добрыя дапаможнікі нашмат даражэйшыя. У рэальнасці на ўсё сыходзіць нашмат больш грошай, 4,95 рубля — гэта ўвогуле смешна», — тлумачаць настаўнікі.

Натуральна, што на выпісванне газет з гэтых грошай нічога не застаецца. Тым больш, што падпіска на месяц на «Советскую Белоруссію» каштуе 8,09 рубля, а на «Настаўніцкую газету» — 8,90 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?