Навука і тэхналогіі44

Прэзентаваны Samsung S9 коштам ад $720. Якія новыя функцыі з'явяцца ў ім?

Пасля некалькіх месяцаў розных уцечак і намёкаў 24 лютага Samsung паказаў флагманскія смартфоны Galaxy S9 і Galaxy S9+. У продажы гаджэты з'явяцца ў сярэдзіне сакавіка. Што новага мы ў іх убачым?

Вонкава навінкі нічым не адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў — Galaxy S8 і Galaxy S8+. Змянілася толькі размяшчэнне адбітка пальца: цяпер ён знаходзіцца не справа ад камеры, а пад ёй. 

Экраны не змяніліся: 5,8 і 6,2 цалі з разрозненнем 1440×2960 пікселяў. Акрамя стандартных колераў, шэрага, чорнага і блакітнага, з'явіўся новы варыянт — бэзавы.

Асноўны ж акцэнт зроблены на палепшаных характарыстыках камеры. «Камера Galaxy S9 атрымала змяняльную дыяфрагму ў дыяпазоне ад f/1,5 да f/2,4», — з гонарам заявілі на прэзентацыі. У ранейшых мадэлях паказчык апертуры складаў f/1,7. Разрозненне камеры засталося ранейшым — 12 Мп.

З'явілася новая сістэма шумапрыглушэння на фота: смартфон робіць адразу 4 здымкі, затым злучае іх у адзін для павышэння рэзкасці.

Galaxy S9+ таксама атрымаў яшчэ адну «фішку» — падвойную камеру. Гэта дазваляе здымаць аб'екты з двухразовым аптычным павелічэннем і праграмна размываць задні фон на партрэтах.

У адказ на прадстаўленыя Apple разам з iPhone X анімаваныя эмоджы, Samsung стварыла сваю «фішку» — AR Emoji. З дапамогай франтальнае камеры смартфон складае аб'ёмную маску твару карыстальніка і стварае віртуальнага анімацыйнага персанажа, які паўтарае рухі і міміку твару.

Віртуальны асістэнт Bixby, які не набыў вялікай папулярнасці, цяпер можа вызначаць каларыйнасць ежы па фота. 

Заяўленыя на прэзентацыі кошты Galaxy S9 | S9+ у мінімальных канфігурацыях складаюць адпаведна 720 і 840 даляраў. 

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

Найбуйнейшая сетка фастфуду ў свеце, пра якую амаль не ведаюць на Захадзе1

Былы палітвязень Сяргей Шэлег параўнаў Валадарку з гасцініцай у Эфіопіі. Кажа, гэта дапамагло ўспрыняць рэальнасць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць