26.02.2018 / 14:47

Беларускія навукоўцы стварылі кампактны апарат вакуумнай тэрапіі ФОТА 2

Супрацоўнікі тэхнапарка БНТУ паспяхова выпрабавалі апарат вакуумнай тэрапіі «Імпульс КМ-1», які прызначаны для лячэння вострых і хранічных інфікаваных ран метадам вакуумнай павязкі, паведамляе times.bntu.by.

Сутнасць працы прылады — у выдаленні залішняе вадкасці з раны і абароне навакольнае тканкі ад яе агрэсіўнага ўздзеяння. Беларускі апарат выглядае даволі кампактна ў параўнанні з замежнымі аналагамі, пры гэтым падтрымлівае шырокі дыяпазон вакууметрычных ціскаў і здольны забяспечваць рэжымы пастаяннай і перарывістай працы.

Фота: times.bntu.by

Нярэдка высокія выдаткі на набыццё прыладаў і павязак для вакуум-тэрапіі з'яўляюцца перашкодай для яе выкарыстання. Імаверна, уласная вытворчасць такога абсталявання павысіць яго даступнасць для беларускіх медыцынскіх установаў. 

У стварэнні апарата прымалі ўдзел супрацоўнікі БНТУ, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

nn.by

0
Valadzimir / Адказаць
26.02.2018 / 16:32
Хочацца спадзявацца, што беларускія навукоўцы гэты апарат запатэнтавалі, а то пакуль беларуская прамысловасьць наладзіць іхную вытворчасьць, кітайцы скапіруюць і заваляць імі ўсе рынкі. А дызайн панэлі кіраваньня проста ганебны - нейкі анахранізм. Як бачна, людзі зусім не разумеюць, што сучасная "абгортка", выгляд прадукту - ключ да яго прасоўваньня на іншых рынках. 
0
Психиатр / Адказаць
27.02.2018 / 01:00
Valadzimir, какой запатентовали? Этой технологии лет двадцать. В Белостокской больнице по пять-шесть пациентов в день этой "новинкой" пользуются.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру