Вынаходніцтва ўяўляе сабой квадратную металінзу і штучную цягліцу з палімераў і электродаў. Такое вока працуе па прынцыпе чалавечага: фокус наводзіцца пры расцяжэнні і сцісканні лінзы — і адрознівае навакольныя аб'екты.
«Гэтае даследаванне спалучае ў сабе прарывы ў тэхналогіі стварэння штучнай цягліцы і тэхналогіі металінз, якія могуць змяняць свой фокус у рэжыме рэальнага часу гэтак жа, як і чалавечае вока», — сказаў Алан Шы, выпускнік Школы інжынерных і прыкладных навук і адзін з аўтараў даследавання.
Штучнае вока можа карэктаваць дэфекты спектру бачання, напрыклад астыгматызм. Па словах навукоўцаў, падобнае вынаходніцтва можа прымяняцца не толькі ў афтальмалогіі, але і ў мікраскопах і акулярах віртуальнай рэальнасці.