26.02.2018 / 14:33

Жанчына загінула пад Калінкавічамі: аўто выкінула з трасы ў дрэва ФОТА

ДТЗ адбылося ўвечары 24 лютага на аўтадарозе Калінкавічы — Брагін — Камарын.

За стырном «Аўдзі 100» была 38-гадовая жанчына.

«Жанчына не ўлічыла ўмовы надвор'я і няправільна выбрала хуткасць, з-за чаго не справілася з кіраваннем, машына вылецела ў кювет і ўрэзалася ў дрэва», — паведамляе ДАІ.

У выніку жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і памерла на месцы.

УШ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру