Лідар партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка заявіла, што ідзе распрацоўка плана па вырашэнні канфлікту на Данбасе. Аўтары і дэталі плана не ўдакладняюцца. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Цімашэнка.
«Цяпер у вялікіх аналітычных і экспертных колах абмяркоўваюць стратэгічны план па прывядзенні ва Украіну міру, і да гэтай працы далучыліся прадстаўнікі фракцыі «Бацькаўшчына». Мы верым, што мір ва Украіне будзе, калі найвышэйшае кіраўніцтва дзяржавы захоча не зарабляць на вайне і крыві, а захоча гэты мір усталяваць», — заявіла Цімашэнка на пасяджэнні пагаджальнай рады кіраўнікоў фракцый у Вярхоўнай Радзе.