Улада6969

Статкевіч пра Дзень Волі: Я гатовы на кампраміс, але шэсце абавязкова мусіць быць

Былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч пракаментаваў прапановы ўладаў адносна святкавання Дня Волі ў цэнтры горада, але без шэсця па вуліцах.

«Я гэта пакуль што называю «нібыта прапановы». Афіцыйнага адказу мы не атрымалі, ніхто не выклікаў на размову заяўнікаў акцыі. Гэта ўсё было сказана толькі аднаму з сяброў аргкамітэта. Маўляў, адмоўцеся ад шэсця па цэнтры горада на карысць мітынга і канцэрта ў парку Янкі Купалы. Мы будзем абмяркоўваць гэтыя «прапановы» сёння ўвечары.

Калі браць Дзень Волі, то гэта дзень свабоды. І Дзень Волі ў барацьбе за нашую свабоду. Мы заўсёды змагаліся за незалежнасць у гэты дзень, дэманстравалі сваю рашучасць, у тым ліку праз шэсце. За выключэннем толькі тых гадоў, калі ўлады гвалтам спынялі шэсці, як было летась.

Пагроза нашай незалежнасці не памяншаецца. Магчыма, з часам будзе нават павялічвацца. І сёння вельмі важна прадэманстраваць гэтую рашучасць. Гэта ляманты напалоханых, стомленых людзей: «Давайце святкаваць!» Калі мы будзем толькі святкаваць, то можа аказацца, што святкаваць няма чаго і Беларусь страціла незалежнасць.

Мая пазіцыя, што святкаванне 100-годдзе БНР павінна паказаць рашучасць беларусаў у абароне незалежнасці краіны. Фармат святкавання павінен адпавядаць гэтай мэце.

Шэсце павінна быць. Калі гэта ўсё ж прапанова, то я вітаю гатовасць уладаў да кампрамісаў. Я гатовы прыняць іх прапанову наконт месца завяршэння акцыі ў парку. Натуральна, што плошча Свабоды больш адпавядае і месцам, і назвай, але, калі ўлады ідуць насустрэч, то што ж, мы можам зразумець іх матывы.

Хай мяне асудзяць калегі, але я гатовы прыняць гэтае месца для завяршэння акцыі. Усё ж жыццё часам патрабуе кампрамісаў. Я б пагадзіўся на Оперны, як месца завяршэння. Мы маглі прайсці шэсцем ад плошчы Якуба Коласа да Опернага — гэта мая пазіцыя.

Я не разумею кіраўнікоў палітычных партый, якія ўхапіліся за ўкінутае меркаванне, што «давайце святкаваць». А давайце пойдзем гарэлку піць па хатах. Калі ласка, ідзіце! У каго ёсць мужасць і годнасць, то давайце разам праявім яе, а пасля пойдзем у кавярні. У каго няма мужнасці і годнасці, то ідзіце адразу піць. І не замінайце тым, хто захаваў у сабе гэтыя якасці».

Каментары69

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць