26.02.2018 / 15:44

У Мінску п'яны бяспраўнік урэзаўся на скрыжаванні ў машыну: чатырохгадовая дзяўчынка ў ёй атрымала цяжкія траўмы 4

Здарэнне адбылося 25 лютага каля 21:30. 30-гадовы мужчына на «Сітраэне Ксантыя», рухаючыся па вуліцы Гарэцкага з боку вуліцы Янкоўскага, урэзаўся ў «Лянча Капа», што стаяў на святлафоры. У салоне «Лянчы» на заднім пасажырскім сядзенні знаходзілася жанчына разам з 4-гадовай дачкой на руках.

У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная.

Кіроўца змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, з ім працуюць следчыя. Падазраваны не меў права кіравання транспартнымі сродкамі, адзначае прэс-служба Следчага камітэта.

2
Ямi / Адказаць
26.02.2018 / 15:55
У салоне «Лянчы» на заднім пасажырскім сядзенні знаходзілася жанчына разам з 4-гадовай дачкой на руках.
Детское автокресло не дураки придумали, и не так дорого оно стоит, чтобы рисковать здоровьем детей.

https://nn.by/?c=ar&i=205384
0
Žvir / Адказаць
26.02.2018 / 15:56
Jak ža časta iduc` takija paviedamlieņni ! Ci josc` uvohulie jakisci kantroļ na darohach Bielarusi ? takoje ūražaņnie, što ūvies` asabisty sklad skiravany na adsočvaņnie mašyn z zamiežnymi numarami, bo možna ž pažyvicca.
1
баба Маня / Адказаць
26.02.2018 / 16:00
Ну што стары Лукашэнка, і тут пралятаем? Гінуць людзі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру