Ад 27 лютага адменены ўсе прыватныя маршруткі ў Салігорск.
Як паведамляе «Камсамольская праўда», ад працы на бліжэйшыя два дні адмовіліся абсалютна ўсе перавозчыкі, якія працавалі на гэтым маршруце: «Экспрэс-сталіца», «Дзясятачка экспрэс», «Маршрутачка», «Фаварыт», «Аксіс» і іншыя.
Нагадаем, 26 лютага ўступілі ў сілы новыя нормы закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», датычныя міжгародніх маршрутных таксі. Цяпер кіроўцы мусяць заключаць дамовы з дзяржаўным аператарам і з вакзаламі. Пакуль уласнікі прыватных бізнэсаў не ведаюць, як ім працягваць працу.
З Мінска ў Салігорск цяпер можна дабрацца толькі адным аўтобусам. У некаторыя дні існуе другі рэйс.
Чыгунка ў гэтым накірунку не пракладзеная.