Pogoda.by абнавіла прагноз надвор'я на першыя дні сакавіка, і калі раней была надзея, што ў пятніцу і суботу маразы адступяць, то цяпер прагноз зноў памяняўся.
4 сакавіка раніцай прагназуецца да мінус 15 у Мінску. Маразы пратрымаюцца і наступны тыдзень да 8 сакавіка.
Сёння, 27 лютага, раніцай у сталіцы будзе мінус 19°C, удзень 10-12°C, да вечара тэмпература апусціцца да мінус 16°C.