27.02.2018 / 17:44

Міністр адукацыі Ігар Карпенка: Нам цікавы досвед Расіі 37

Беларусь зацікаўлена ў вопыце Расіі па пытаннях падтрымкі таленавітай моладзі і прагназавання патрэбнасці ў кадрах, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе БелТА.

«Павінен адзначыць, што Расія зрабіла значны крок наперад у гэтым пытанні. Нас вельмі ўразіла тая праца, якая вядзецца ў адукацыйным цэнтры «Сірыус» у Сочы. Думаю, што мы маглі б наладзіць супрацоўніцтва з гэтым цэнтрам, магчыма, праз нейкія сумесныя праграмы. Досвед Расіі ў гэтым напрамку нам цікавы. Перад намі стаіць задача стварэння ў Беларусі дзіцячага тэхнапарку, дзе будуць прымяняцца падыходы, звязаныя з ранняй прафарыентацыяй моладзі і ўключэннем іх у будучую прафесію», — сказаў Ігар Карпенка.

«Нам цікавы досвед Расіі і па прагназаванні патрэбнасці ў кадрах», — адзначыў міністр.

3
Мікола))) / Адказаць
27.02.2018 / 17:49
прамое выкананне рашэнняў з Крамля па знішчэнні беларускай адукацыі, аказваецца, перайманне цікавага досведу)))
2
wtf / Адказаць
27.02.2018 / 18:06
а сусветны досьвед яго не цікавіць?
2
Аляксей / Адказаць
27.02.2018 / 18:09
Што яны ўсё гэтую Расію мусоляць!? Няма іншых краін у свеце? Ах так, яны ж па ангельску ані слова не разумеюць. Што прачыталі, з кім паразмаўлялі на рускай, той і лепшы. Сорам!!!!
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру