27.02.2018 / 18:37

Зміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі больш за 2 тысячы подпісаў у падтрымку беларускай мовы 11

Зміцер Дашкевіч перадаў у Міністэрства адукацыі подпісы за беларусізацыю адукацыі і стварэньне першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта, паведамляе «Радые Свабода».

Зміцер Дашкевіч робіць копіі падпісных аркушаў, фота «Радыё Свабода».

Збор подпісаў пачаўся ў Міжнародны дзень матчынай мовы 21 лютага і вёўся ў Мінску і па ўсёй краіне.

У Міністэрства адукацыі Дашкевіч перадаў 2188 подпісаў. Плюс 500 чалавек падпісаліся пад зваротам на petitions.by. Яшчэ каля 110 подпісаў сабралі актывісты ў Баранавічах, Чэрвені і Бабруйску. Гэтыя подпісы таксама дашлюць у Міністэрства адукацыі.

Зьміцер Дашкевіч у Міністэрстве адукацыі

Зміцер Дашкевіч у Міністэрстве адукацыі, фота «Радыё Свабода».

«Я задаволены і здзіўлены такой актыўнасьцю ў марозныя дні, не вельмі спрыяльныя для збору подпісаў. Напрыклад, 25 лютага ў пераходзе метро «Кастрычніцкая» два чалавекі сабралі 550 подпісаў. Я магу параўнаць з подпісамі за бел-чырвона-белы сьцяг — за мову падпісваліся актыўней. Я думаў, мы збяром 1000—1500 подпісаў, а сабралі ў два разы больш», — сказаў Свабодзе Зміцер Дашкевіч.

Падпісанты заклікаюць распрацаваць праграму адраджэння беларускай мовы ў сферы адукацыі, стварыць юрыдычныя ўмовы для рэгістрацыі прыватных дзіцячых садкоў, школ і ВНУ, а таксама стварыць першы беларускамоўны Нацыянальны ўніверсітэт.

36
Юрий / Адказаць
27.02.2018 / 18:51
2000 из около 2 млн минска? это "перамога"? 
3
Пятро Касьнерык / Адказаць
27.02.2018 / 19:51
Зміцер Дашкевіч робіць копіі падпісных аркушаў/
++
 для чаго(каго)?

https://nn.by/?c=ar&i=205463

8
Лапух / Адказаць
27.02.2018 / 19:54
Добры хлапец Дзмітро, але ж не туды ён лісты аддаў, бо ні адна дзяржустанова без Лукашэнкі нічога не вырашае.
У нас ДЫКТАТУРА !
Калі ты звяртаешся у т.з. дзяржустановы, то падыгрываеш дыктатару, які імкнецца паказываць усяму свету "дэмакратычнасць" яго ўлады.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру