Кіроўца легкавога аўтамабіля загінула ў аварыі пад Брэстам, паведамляе ДАІ.
Смяротнае ДТЗ адбылося сёння каля 15.30 на аўтадарозе М1/Е30 ля павароту на в. Косічы. Паводле папярэдняй інфармацыі, жыхарка Брэста 1969 года нараджэння рухалася на аўтамабілі BMW па кірунку ад в. Тэльмы. Пры выездзе на скрыжаванне, жанчына сутыкнулася з аўтамабілем МАЗ пад кіраваннем 36-гадовага жыхара Камянецкага раёна, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку сутыкнення жыхарка Брэста памерла на месцы аварыі. Кіроўца грузавіка не пацярпеў.
Жанчына была прышпілена рамянямі бяспекі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0