Намаляваная Казімірам Малевічам у 1916 годзе «Супрэматычная кампазіцыя» будзе выстаўленая на продаж у Нью-Ёрку на аўкцыёне Sotheby's з ацэнкай 60 мільёнаў даляраў.
Фота з сайту interfax.by
«Супрэматычная кампазіцыя» – адзін са знакавых твораў авангардызму. Па вяртаньні Малевіча ў СССР, карціна захоўвалася ў Бэрліне, а потым апынулася ў архітэктара Гуго Херынга, які прадаў яе ў амстэрдамскі гарадскі музэй. Пасьля шматгадовых судовых спрэчак карціна была вернутая нашчадкам мастака.
Нью-ёрскія таргі маюць адбыцца 3 лістападу 2008 году. “Супрэматычную кампазіцыю” пакажуць на перадаўкцыённых выставах у Лёндане і Нью-Ёрку. Паводле агенства Reuters рэкорд для жывапісу Малевіча ўстаноўлены ў 2000 годзе: 17,1 мільёна даляраў.