Алекс Леслі (Аляксандр Кірылаў), затрыманы ў Тайландзе за правядзенне сэкс-трэнінгу, напісаў ліст у консульства ЗША з просьбай аб палітычным прытулку, паведамляе RT.
«У Тайландзе нас схапіла тайская паліцыя, і цяпер яны хочуць экстрадаваць нас назад у Расію. Мы просім вас даць нам палітычны прытулак і абараніць нас як мага хутчэй, бо ў нас ёсць вельмі важная для ЗША інфармацыя, і мы вельмі моцна рызыкуем нашымі жыццямі», — гаворыцца ў лісце, копія якога ёсць у RT.
Факт звароту ў консульства ЗША з просьбай пра прытулак таксама пацвердзіў RT прадстаўнік Насці Рыбкі (Анастасіі Вашукевіч), затрыманай у Тайландзе разам з Леслі.
Насця Рыбка раней у сваім інстаграме звярнулася да «амерыканскай прэсы» з прапановай расказаць пра «адсутныя дэталі пазла» аб сувязі расійскіх дэпутатаў «з усёй гэтай шуміхай з выбарамі ў ЗША». Рыбка таксама паведаміла, што просіць ЗША даць прытулак ёй і іншым затрыманым у Тайландзе за сэкс-трэнінг.