За апошнія гады нейрафізіёлагі, біёлагі і псіхолагі выявілі мноства намёкаў на тое, што многія сацыяльныя і асабістыя перавагі людзей непарыўна звязаныя з тым, як працуюць іх органы пачуццяў і як працякала эвалюцыя чалавека ў мінулым. Напрыклад, два гады таму было даказана, што людзі схільныя больш давяраць высокім і светласкурым лідарам у часы крызісу.

І вось, навукоўцы выявілі яшчэ адну заканамернасць. 

«Мы раскрылі вельмі выразную сувязь паміж тым, як моцна людзі рэагавалі на пахі, і іх жаданнем мець моцнага лідара ці нават дыктатара, здольнага задушваць радыкальныя пратэсты і забяспечваць сацыяльную стабільнасць», — кажа Ёнас Олафсан, адзін з аўтараў даследавання.

Імаверна, наяўнасць падобнай сувязі кажа пра тое, што схільнасць да аўтарытарызму або лібералізму можа быць біялагічна абумоўленай і звязанай з тым, як нашы продкі прыстасоўваліся да жыцця ў вялікіх групах сабе падобных. Рэакцыя агіды, звязаная з пахам поту ці экскрыментаў, магла абараняць іх ад эпідэмій і заразных хваробаў.

У далейшым гэтая рэакцыя і звязаныя з ёй эмоцыі распаўсюдзіліся на астатнія аспекты жыцця чалавека, у тым ліку і на палітыку. У найбліжэйшай будучыні навукоўцы плануюць зразумець, якія пахі могуць падсвядома прымушаць чалавека негатыўна ставіцца да носьбітаў іншых ідэй, і даведацца, ці можна пазбавіцца гэтай рэакцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?