Свет9393

Жырыноўскі на дэбатах усялякімі словамі абражаў Сабчак, тая плюхнула ў яго шклянку вады ВІДЭА

Кандыдат у прэзідэнты Расіі Уладзімір Жырыноўскі назваў іншага кандыдата Ксенію Сабчак «агіднай с*кай» падчас дэбатаў на тэлеканале «Расія-1», якія вёў тэлевядучы Уладзімір Салаўёў.

Відэа перапалкі трапіла ў інтэрнэт. Канфлікт паміж палітыкамі адбыўся падчас выступу яшчэ аднаго кандыдата — Сяргея Бабурына. Жырыноўскі перапыніў Бабурына, пасля чаго Сабчак заклікала яго да спакою. Лідар ЛДПР у адказ сказаў ёй: «Заткніся ты, дурніца».

Асцярожна! Відэа ўтрымлівае нецэнзурную лексіку! 18+

«З вуліцы не трэба сюды прыводзіць базарных дзевак. Бруд гэта ўсё. «Дом-2» — гэта там распуста. Хай заткнецца», — працягнуў Жырыноўскі. Салаўёў папрасіў яго трымаць сябе ў руках.

Сабчак запярэчыла Жырыноўскаму, што «ўдзельнікі «Дома-2» паводзяць сябе прыстойней, чым Вы», і абліла яго вадой.

«Прыбярыце гэтую прастытутку, гэты бруд адсюль прыбярыце! Чорны бруд, агідная баба, ***** апошняя!» — закрычаў Жырыноўскі. Вядучы папрасіў кандыдатаў трымацца прыстойна.

Трансляцыя дэбатаў вялася ў жывым эфіры на Далёкі Усход. Прэс-сакратар Сабчак Ксенія Чудзінава напісала ў фэйсбуку, што яны павінны былі выйсці ў эфір у Маскве а 23:15, але іх перасунулі на 00:15.

Сама Сабчак у інстаграме падзялілася сваімі разважаннямі пасля здарэння: «Знаходжуся пад яркім уражаннем тэлеэфіру з Уладзімірам Вольфавічам Жырыноўскім. Мне нават прыйшлося злёгку замачыць дзядулю халоднай вадой, каб купіраваць прыступ, а то небарака проста зайшоўся ў брыдкаслоўі. Напэўна, з боку гэта выглядала сумна. А калі крышачку абдумаць тое, што адбылося, становіцца яшчэ больш сумным.

У 90-х, калі Жырыноўскі ускарабкаўся на палітычную сцэну, здавалася, што гэта не такое ўжо страшнае зло: у краіны ўсё наперадзе, і ўжо аднаго блазна і хама мы як-небудзь вытрымаем. Мінула чвэрць стагоддзя, а нічога новага, акрамя блазна і хама, — праўда, моцна пастарэлага, — з намі не адбылося. І сёння ён працягвае граць гэтую сумную ролю, толькі для таго, каб астатнім кандыдатам было складана казаць аб сапраўды важных рэчах. Яго спецыяльна трымаюць на любых выбарах прэзідэнта як заградатрад, які ўсё ператварае ў цырк і недарэчнасць. Усё гэта вельмі і вельмі сумна на самай справе».

Каментары93

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі20

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць