Цывільную вопратку, «як элемент маскіроўкі», для супрацоўнікаў міліцыі ніхто не адмяняў, і нападаць на такіх міліцыянераў нікому не дазволена. Так міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пракаментаваў Еўрарадыё суд над грамадскім актывістам Святаславам Барановічам, якога вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Шуневіч: «Усе, хто будзе кідацца бараніць, будуць і далей атрымліваць. Толькі так. Грамадскі парадак непарушны і недатыкальны. І грамадзяне, якія жадаюць, павінны дапамагаць наводзіць парадак, а не перашкаджаць працы міліцыі. Таму памылка ў аб’екце - гэта яго асабістая праблема і трагедыя. Мы наводзім парадак усімі даступнымі законнымі метадамі, а аператыўную працу ніхто не адмяняў, цывільную вопратку, як элемент маскіроўкі, таксама ніхто не адмяняў. Таму будзем працаваць, як і раней. Але, павышаючы свой прафесіяналізм і ўлічваючы гэты выпадак, у тым ліку».

Нагадаем, пасля «Марша недармаедаў» вясной 2017 года міліцыянты ў цывільным пачалі жорстка затрымліваць анархістаў, удзельнікаў шэсця. Святаслаў Барановіч кінуўся бараніць маладзёнаў ад невядомых нападнікаў. Цяпер яго вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. На судзе пракурор Сергіенка папрасіла для актывіста чатыры гады зняволення. 28 лютага павінны былі абвясціць прысуд, але пасяджэнне было перанесенае на 12 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?