Тэлекам-аператар velcom запускае новую лічбавую ТБ-платформу пад брэндам VOKA для абанентаў фіксаванай сеткі. Гледачоў чакае новы сучасны інтэрфэйс, а таксама яшчэ большы выбар кантэнту і дадатковыя функцыі, такія як профілі карыстальнікаў, гнуткі бацькоўскі кантроль.
Адразу пасля абнаўлення карыстальнікі атрымаюць дадатак з новым інтэрфэйсам, а крыху пазней — доступ да анлайн-кінатэатраў Megogo і «Амедыятэка» з папулярнымі серыяламі ад HBO, Fox, Showtime, Starz і BBC.
Новая платформа VOKA захавала галоўную перавагу IPTV (платформа «Атлант-Тэлекама», які ўвайшоў у склад velcom) — вялікі выбар кантэнту. Так, спіс тэлеканалаў пашырыўся да 114 каналаў, 24 з якіх вяшчаюць у HD-якасці. Увесну ў дадатку з'явіцца магчымасць прагляду прэміум-кантэнту ад вядучых кінастудый. А вось існуючыя бібліятэкі фільмаў і серыялаў застануцца бясплатнымі.
Цікава, што інтэрфэйс VOKA даступны таксама на англійскай мове, а ў будучыні дадатак «загаворыць» і па-беларуску.