Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

2 сакавіка тэмпература паветра ўначы і раніцай панізіцца да -10..- 15°С (пры праясненнях — -16..- 20°С); ў другой палове дня маразы аслабеюць да -4..- 9°С.

У Мінску ўначы і раніцай да мінус 11°С, каля мінус 7°С.

3 сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Слабая мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Ноччу -10..- 16°С (пры праясненнях, -17..- 18°С); максімальная днём -4..- 9°С, па паўднёвым усходзе -1..- 3°С.

У Мінску ўначы і раніцай да мінус 12°С, удзень мінус — 6—8°С

4 сакавіка — снег. Слабая мяцеліца. Вецер паўночны ўмераны, раніцай і днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7..- 13°С (па захадзе, пры праясненнях, -14..- 17°С); максімальная днём ад -2°С па паўднёвым захадзе да -9°С па паўночным усходзе.

У панядзелак, 5 сакавіка, краіна апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—14°С, пры праясненнях месцамі — мінус 15—18°С. Днём — мінус 1—7°С, па паўднёвым захадзе краіны будзе да 3 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0