«Сустрэлася сёння з кіраўніком Камітэта Еўрапейскага парламента па бяспецы і абароне, членам дэлегацыі ЕП па сувязях з НАТА, былым міністрам замежных спраў Польшчы Ганнай Фатыгай.

Распавяла аб сітуацыі з незаконным блакаваннем сайта «Хартыя-97» у Беларусі, якая доўжыцца з 24 студзеня, а таксама адзначыла небяспеку гэтага кроку беларускіх уладаў не толькі для свабоды слова, але і для незалежнасці краіны.

Заклікала дэпутатаў Еўрапарламента ўвесці санкцыі супраць міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, намесніка міністра інфармацыі Ігар Луцкага (у цяперашні час займае пасаду генеральнага дырэктара тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне») і начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі Андрэя Паўлючэнкі, адказных за прыняцце рашэння аб блакаванні Charter97. org.

Таксама заклікала ўвесці санкцыі супраць лукашэнкаўскага Парку высокіх тэхналогій да таго часу, пакуль не будзе спынены ціск на незалежныя медыя ў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?