Паводле нашай інфармацыі, плянуецца сустрэча ў Варшаве міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага зь лідэрамі беларускай апазыцыі. Датай было спачатку вызначана 10 кастрычніка, пазьней візыт быў адкладзены.

У дэлегацыю апазыцыі ўвойдуць чатыры сустаршыні АДС — Вінцук Вячорка, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Анатоль Ляўковіч, а таксама лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і былы палітвязень Аляксандар Казулін.

Мяркуецца, што гаворка пойдзе пра вынікі парлямэнцкіх выбараў, а таксама далейшыя шляхі супрацоўніцтва польскага ўраду зь Беларусьсю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?