Трэці год запар Старыны паўтараюць вядомыя кадры з найбольш яркіх і запамінальных карцін года — намінантаў на «Оскар». Пра гэта пішуць Vanity Fair.
Найбольш жаданай роллю сёлета для дзяўчынак стаў чалавек-амфібія з «Формы вады».
А вось найбольш складаным, як ні дзіўна, было паўтарыць выраз твару Фрэнсіс МакДорманд з «Трох білбордаў».
Да абвяшчэння пераможцаў «Оскара-2018» застаецца ўсяго тры дні, цырымонія пройдзе 4 сакавіка. На званне «Найлепшага фільма» прэтэндуюць дзевяць стужак. Пра двух намінантаў мы ўжо згадалі, ніжэй — яшчэ сем.