Найбольш рух ускладнены на вуліцах Леніна, Бабруйскай, Клары Цэткін, Янкі Купалы, Казлова, Аранскай, Свярдлова і Нямізе, праспектах Машэрава і Незалежнасці (ад плошчы Перамогі да плошчы Якуба Коласа). 

Праз моцны мароз і завіруху зафіксавана шмат сутыкненняў, асабліва на ўчастку МКАД, які прымыкае да мікрараёна Зялёны Луг. Будзьце асцярожныя і ўважлівыя! 

«Яндэкс» выкарыстоўвае 10-бальную сістэму ацэнкі затораў, дзе 10 — максімальная загружанасць дарог. Супрацоўнікі кампаніі называюць дзесяцібальную сітуацыю словазлучэннем «хутчэй пешшу», гэта значыць, што сапраўды хутчэй дайсці пешшу, чым стаяць у пробцы. У Мінску такіх сітуацый амаль не бывае, бо нават пры самых вялікіх заторах перасоўвацца пешшу атрымліваецца ўсё адно павольней.

Чытайце таксама: «Як гэта працуе: сэрвіс Яндэкс.Пробкі. Рэпартаж з офіса «Яндэкса» ў Мінску»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?