Беларуская чыгунка прызначыла на сакавіцкія святы дадатковыя цягнікі па краіне.

Дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній звяжуць Мінск з абласнымі цэнтрамі, а таксама буйнымі гарадамі. Усяго з 7 па 12 сакавіка прызначана 26 цягнікоў. Значная частка з іх адправіцца 7 сакавіка ў другой палове дня.

На 7 сакавіка прызначаныя дадатковыя цягнікі злучэннем Мінск-Брэст, Мінск-Гомель, Мінск-Віцебск, Мінск-Пінск, Брэст-Мінск, Віцебск-Мінск, Гомель-Мінск, Гомель-Магілёў. 8 сакавіка адправяцца цягнікі Мінск-Гомель, Пінск-Мінск, Брэст-Мінск, Гомель-Мінск, 11 сакавіка - Гомель-Мінск, Камунары-Мінск, Мінск-Гомель, 12 сакавіка - Гомель-Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0