Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў заявіў, што хоча прыняць удзел у конкурсе на назву новай расійскай крылатай ракеты з ядзернай энергаўстаноўкай, яго варыянт — «Гіві», паведамляе РІА «Навіны».
«<…> Таму што ёсць такі герой Данбаса», — удакладніў ён інфармацыйнаму агенцтву.
«Гіві» — пазыўны Міхаіла Талстых, камандзіра аднаго з падраздзяленняў данбаскіх сепаратыстаў «Самалі». Ён загінуў год таму ў Макееўцы.