Кіроўца, які здзейсніў у Баранавіцкім раёне смяротнае ДТЗ і збег з месца аварыі, узяты пад варту, паведамляе БелТА.

Трагедыя на дарозе Н275 адбылася 21 лютага каля 19.00 непадалёк ад вёскі Лясная. Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы жыхар вёскі Вялікія Лукі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення за рулём аўтамабіля «Рэно», не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Пасля гэтага мужчына ўцёк з месца ДТЗ. У машыне засталіся яго 12-гадовая дачка і аднагодак-аднавясковец, якія ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы здарэння.

Вінаваты быў аператыўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Медыцынскі агляд выявіў у яго 2,1 праміле алкаголю ў крыві. Устаноўлена, што ў 2012 годзе ён быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0